Продавец ЧСУП «Рахмат - Строй» развивает свой бизнес на Deal.by 11 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by 5 отзывов

Спортивное мероприятие на нашей турбазе

Падчас пандэміі каранавіруса было немагчыма праводзіць спаборніцтвы па многіх спартыўных дысцыплінах, у тым ліку папулярным сярод юных землякоў тайскім боксе.

Маральна падтрымаць прыхільнікаў гэтага віду адзінаборстваў вырашыў прадпрымальнік Аляксей Якубоўскі. З гэтай нагоды 29 жніўня ён арганізаваў на тэрыторыі сваёй спартыўна-турыстычнай базы “Лясная паляна” аднадзённыя зборы, у якіх прынялі ўдзел выхаванцы вядомага асіповіцкага трэнера Сяргея Гідуляна, каманды з клубаў Мінска і Гомеля. Мерапрыемства было падтрымана Беларускай федэрацыяй кікбоксінга і тайскага бокса, а ў яго арганізацыі дапамаглі вайскоўцы 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады і міні-кафэ “Шава бро”.

Усяго — з улікам спартсменаў, іх бацькоў і балельшчыкаў — было задзейнічана каля 100 чалавек. Для першага разу — зусім нямала.

Ацэньваючы вынікі збораў, Аляксей Якубоўскі адзначыў, што яны сталі пілотным праектам у новым відзе дзейнасці фірмы “Рахмат-строй”, якую ён узначальвае. Гэта арганізацыя на ўлонні прыроды спартыўна-забаўляльных фэстаў і масавых гулянняў турыстычнага кірунку.

Ад рэдакцыі. “Лясная паляна”, размешчаная на тэрыторыі ліквідаванага радыёперадаючага цэнтра каля пасёлка Сасновага, для гэтай справы падыходзіць ідэальна, ды і падобная форма актыўнага адпачынку зараз вельмі папулярная. Так што ідэя стварыць дастойную альтэрнатыву чыгірынскай “Бард-рыбалцы” мае патэнцыял. Чакаем развіцця падзей.

https://gzt-akray.by/osipovichi/2020/09/maralnaya-padtrymka-yunyh-spartsmena%d1%9e-i-ne-tolki/

Другие статьи